Журнал ARCHE #4 2012
Раман Воранаў — гісторык. Выпускнік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ма-гістр гісторыі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, 2010). Жыве і працуе ў Віцебску. Друкуецца ў ARCHE упершыню.
Бордюгов Г. А. «Войны памяти» на постсоветском пространстве. Москва: АИРО XXI, 2011. 256 с.
Бордюгов Г. А. Октябрь. Сталин. Победа. Культ юбилеев в пространстве памяти. Москва, 2010. 256 с.
Бордюгов Г.А., Бухараев В. М. Вчерашнее завтра: как «национальные истории» писались в СССР и как пишутся теперь. Москва, 2011. 248 с.
Сёння не выпадае казаць пра згасанне цікаўнасці навукоўцаў да даследаванняў перыпетый палітыкі памяці1. У Нямеччыне разнастайныя практыкі працы з мінулым, ініцыяваныя кіроўнымі і інтэлектуальнымі элітамі праз два дзесяцігоддзі пасля катастрофы Другой сусветнай вайны, не перасталі ўяўляць з сябе фарпоставыя тэмы для сучасных даследчыкаў. I гэта пры тым, што нямецкае «пераадоленне мінулага» ўжо выпрацавала такія яскравыя вобразы, як укленчаны перад мемарыялам варшаўскага гета канцлер Вілі Врант (1970), змены ў § 140. II Крымінальнага кодэксу ФРГ, што прадугледжваюцьзняволенне тэрмінам да 3 гадоў для любога публічнага выяўлення салідарнасці, адмаўлення альбо апраўдання злачынстваў перыяду нацыянал-сацыялізму (1982), вызначэнне на найвышэйшым узроўні 8 траўня Днём вы-звалення (2002), самы вялікі ў Еўропе берлінскі Габрэйскі музей (20СЦ), мемарыял Халакосту (2005), які стаўся ці не адзіным у свеце помнікам уласнай